24.10.2024 у дзіцячым садзе Мормальскай базавай школы прайшло свята “Вячоркі з сябрамі”. Традыцыйныя беларускія касцюмы “гаспадыні” (выхавацеля дашкольнай адукацыі Зарэцкай Л.М.) і выхаванцаў, афармленне залы надалі асаблівую атмасферу святу. Выхаванцы пелі песні на беларускай мове, кружыліся ў карагодзе. Для гасцей свята дзеці паказалі тэатральныя пастаноўкі казак “Рэпка”, і “Дрозд, Кот, Пеўнік і Ліса”. Не абышлося і без традыцыйных пачастункаў удзельнікаў свята і гасцей. Атмасфера “Вячорак” была непасрэднай, цёплай і дамашняй. Мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю беларускай культуры і мовы, сталі традыцыйнымі ў нашым дзіцячым садзе.Так выхоўваем сапраўдных патрыётаў, на традыцыях сваёй краіны і народа.

